У нас няма палітычных выбараў — сур’ёзнай кампаніі, якая магла б паўплываць на палітычнае становішча і агульную палітычную атмасферу ў Беларусі. Парламенцкую кампанію фарміруе не ўнутрана палітычная сітуацыя, а знешне палітычныя падзеі і сітуацыя вакол Беларусі. Перадусім, змена падыходу Захаду да Беларусі: разблакіроўка краіны, зняццё санкцыяў і дыялог з уладамі. Усё гэта стварае такія ўмовы, пры якіх байкот выбараў і палітычных працэсаў у Беларусі становіцца немагчымым з гледзішча менавіта супрацы апазіцыі з Захадам. Апазіцыя ўдзелам у выбарах перш за ўсё хоча паказаць Еўразвязу, што яна застаецца нібы партнёрам для Захаду, што з ёй трэба таксама весці нейкі дыялог, падтрымліваць і гэтак далей.
А як гэта можна паказаць? Толькі праз удзел у кампаніі, якая па сутнасці ніякага сэнсу і выніку мець не будзе. Усё гэта робіцца выключна на вонкавы эфект дзеля дыялогу і нейкіх фінансавых праектаў з Захадам. Еўропе перш за ўсё патрэбнае падтрыманне той легітымнасці, таго міфу, што ў Беларусі з дэмакратыяй усё больш-менш стабільна, што эканамічная і палітычная сітуацыя стабільная і таму варта размаўляць з Лукашэнкам. А ўдзел апазіцыі ў гэтай кампаніі толькі падмацоўвае гэты міф адносна супрацы з Беларуссю. Гэта выгадна ўладам і новай стратэгіі Еўропы, але ніяк не адаб’ецца на сітуацыі ўнутры Беларусі: не палепшыць ні палітычнай, ні сацыяльнай дэмакратычных умоваў у нашай краіне. Каб не ўдзельнічаць у гэтай кампаніі трэба перш за ўсё мець нейкія прынцыпы: адштурхоўваць ад сябе ўсе нейкія фінансавыя праекты звязаныя з падтрымкай з боку Захаду і дзейнічаць паводле сур′ёзнага палітычнага падыходу. На жаль, у нашай краіне апазіцыя збольшага меркантыльная і глядзіць на сітуацыю з гледзішча сваіх уласных эгаістычных інтарэсаў і таму такое адбываецца. Чытай больш
0 Комментарии
Оставить ответ. |
АвторИнициативная Группа Архивы
Июль 2016
ПРЕДЛОЖИТЬ
|