Падтрымайма ініцыятывы
|
Задача нашага Штаба падтрымаць годных людзей, якія захочуць стаць кандыдатамі ў дэпутаты ў розных выбарчых акругах і стануць нашымі ўсенароднымi выбраннікамі ў Парламенце Рэспублікі Беларусь.
Наша грамадская ініцыятыва накіраваная на законнае змяненне складу беларускай улады на маючых адбыцца выбарах, шляхам пошуку і вылучэння вялікай колькасці новых асоб, з ліку грамадзян Беларусі, дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя органы ўлады. Беларускае заканадаўства не забараняе гэта рабіць пры дапамозе віртуальных сродкаў камунікацыі з выкарыстаннем сацыяльных сетак. |
Інфармацыя для вылучэння і падтрымкі нашых кандыдатаў даступна ў дыяграмах з формай Google
Калі ласка, абярыце па адным чалавеку з кожнага раздела, які прадстаўлены тут для таго, каб унесці сваё ІМЯ для вылучэння гэтага чалавека ў складзе яго ініцыятыўнай групы кандыдатам у Дэпутаты, а таксама дадайце новых прыймальных прадстаўнікоў для вылучэння кандыдатамі па вашай выбарчай акрузе, у тым ліку, сваю кандыдатуру для публічнага разгляду і падтрымкі іншымі грамадзянамі.
Мы не прад'яўляем ніякіх дадатковых патрабаванняў да прадстаўніка, акрамя тых, што пералічаны ў заканадаўстве РБ!
Мы не прад'яўляем ніякіх дадатковых патрабаванняў да прадстаўніка, акрамя тых, што пералічаны ў заканадаўстве РБ!
Галасуйце праз сацыяльныя сеткі за сваіх прадстаўнікоў - нам трэба дзяліцца прапановамі для праграм кандыдатаў і браць уладу ў свае рукі!
Гэта для вас!У вас ёсць унікальная магчымасць зрабіць кар'еру і змяніць будучыню сваёй краіны, узяўшы ўладу ў свае рукі
Як лічаць нашы эксперты, скарыстаўшыся прабеламі ў беларускай выбарчай сістэме, а таксама маючы ў распараджэнні інтэрактыўнага Штаба 150 000 -200 000 чалавек і 110 народных прадстаўнікоў ва ўладзе можна канстытуцыйным чынам не толькі змяніць усю ўладу Парламента ў Рэспубліцы Беларусь, зрабіць пераўтварэнні для выхаду з крызісу нашай дзяржавы, але і на працягу ўсяго толькі аднаго дня выбараў мабілізаваць наша грамадства для лепшых пераменаў у жыцці.
Мы распрацуем сумесную праграму з асноўнымі палажэннямі ад усіх народных кандыдатаў, якая будзе заснавана на вашых прапановах і прынятая за аснову ў новым Парламенце і даб'ёмся ад Прэзідэнта і ўрада, які ён прызначае, яе выканання пад нашым кантролем. |
Каб змяніць твар беларускай улады мы павінны быць разам!
Для нас вельмі важна аказаць адзін аднаму падтрымку пры вылучэнні, як мага большай колькасці грамадзян кандыдатамі ў дэпутаты. Пры гэтым не важна, якую сацыяльную прыступку ў грамадстве займае ваш сябар, калега па працы, ваш член сям'і, таму што калі вы можаце паручыцца за свайго прадстаўніка публічна, значыць гэты чалавек ужо заслугоўвае нашага даверу і мы павінны яго падтрымаць сваім вылучэннем і зборам подпісаў, каб не дапусціць чарговага правядзенне ў Палату прадстаўнікоў прызначаных асоб , якія будуць займаць месца ў Парламенце для абслугоўвання інтарэсаў Прэзідэнта.
Добавьте себя, приглашайте своих друзей и знакомых в наше виртуальное сообщество, которое изменит нашу реальную жизнь!
|
Нашы канстытуцыйныя сімвалы:
Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь
Ваяцкі марш
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух; Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрыў сабой народны рух! На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі. На Волю! — усе да аднаго! Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы I першы выкліча на бой. Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей! |
|
У новым дызайне герба каласкі сталі даўжэй, змяніўся колер зямнога шара і шрыфт. Памяняўся і арнамент сцяга. Ўзораў на гранях ромбаў стала менш, а злева з'явілася чырвоная паласа.
|
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. З 1995 да 2002 года гімн «Мы, беларусы» выконваўся ў афіцыйных цырымоніях без слоў. У 2002 годзе тэкст М. Клімковіча быў перапрацаваны і прыняты ў якасці Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе ў чарговы раз змяніўся сцяг і герб. Цяпер на дрэўца штандара (сцяга) мацуецца сярэбраная клямар з выгравіраванымі прозвішчам, імем і імем па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дрэўка штандара (сцяга) увянчана металічным наверша ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.
|
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! |
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! |
Дружба народаў — сіла народаў --
Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! |