Тактыка "актыўнага байкоту" засталася на ўзбраеньні АГП і далей. У прэзыдэнцкую кампанію 2015 г. кандыдат ад партыі зьняўся б перад пачаткам галасаваньня. Але гэтага не адбылося, паколькі не атрымалася сабраць подпісы за вылучэньне. Трэба адзначыць, што кампанія па збору подпісаў прыпала на "мёртвы сязон", калі людзі былі на вакацыях і на лецішчы. Акрамя таго, шмат каму ў рэгіёнах было даведзена праз непасрэднае начальства, што подпіс можна аддаць толькі за аднаго кандыдата (вядома, за каго). Такім чынам, подпісы не сабраў ніхто.Але ў АГП і "Справядлівага Сьвету" хапіла сумленьня гэта прызнаць, а ў іншых - не. дарэчы, такая пазіцыя АГП была прынцыповай, паколькі партыя лічыць, што хлусіць дзеля перамогі над хлусьлівым рэжымам - гэта толькі аднаўляць хлусьлівы рэжым. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што сярод прадстаўнікоў тых жа "дэмСМІ" панавала меркаваньне, што выбараў у нас няма, яны шмат увагі надавалі на старонках сваіх выданьняў тым, хто быццам бы, па словах Ярмошынай, сабраў неабходную колькасьць подпісаў. У выніку, журналістыя пісалі пра атамана, мянта і жанчыну, у якіх не было анічога, што можна было б прыняць як альтэрнатыву цяперашняй сістэме. Тым ня меней, як паказваюць дадзеныя назіраньня за выбарамі, нават пазбаўленая праграмы Караткевіч атрымала значную падтрымку сярод выбарцаў. З гэтага выцякаюць наступныя высновы:
У выніку даследавання аўтарам была складзена картасхема, прапанаваная на малюнку Антыўладныя настроі людзей будуць расьці й надалей, паколькі сітуацыя ў краіне будзе толькі пагаршацца. Адпаведна, будзе расьці запыт і на альтэрнатыву. Акрамя таго, за апошні год зьмянілася стаўленьне Захаду да Лукашэнкі. Цяпер, дзеля поўнага прызнаньня ягонага рэжыму (што будзе для краіны катастрофай) яму застаецца правесьці "чыстыя" выбары. Канечне, гэтая задача значна спрашчаецца пры ўмове няўдзелу ў кампаніі апазіцыйных кандыдатаў. У такім выпадку, варта вылучыць двух-трох праўладных кандыдатаў на акрузе, дадаць якога-небудзь "апазіцыянэра" з ЛДП і атрымаць "чысты" вынік. Таму для апазіцыйных сілаў можна выдзяліць, прынамсі, дзьве матывацыі ўдзелу ў гэтай кампаніі:
І, канечне, для краіны вельмі істотна, каб перамены адбыліся менавіта праз выбары, а не праз гвалт. Вынікі гвалту прадказаць будзе куды складаней, у тым ліку, цяжка прадказаць, ці дажыве Беларусь у яе цяпершнім стане да канца гвалту.
Падсумоўваючы ўсё гэта, можна прыйсьці да высновы: удзел у кампаніі для апазіцыйных кандыдатаў, так, мае сэнс. Як мае ён сэнс і для ўсёй Беларусі. Гэта - адзіны шанец пазьбегнуць крыві. Ці, калі крыві пазьбегнуць не атрымаецца, даць Беларусі шанец захавацца, калі людзі пабачаць, што ў нацыі ёсьць эліта, здольная пабудаваць краіну, камфортную для пражываньня людзей. То бок, будзе матывацыя імкнуцца да перамогі менавіта Беларусі, а не "крэсаў усходніх", "северо-западного края" ці якой (паўночнай украінскай правінцы). Eugenio Krasulin
1 Комментарий
Max
5/11/2016 08:56:40 am
На палітычнай мове гэта называецца адсутнасьцю дэмакратыі, аўтарытарным рэжымам...
Ответить
Оставить ответ. |
АвторИнициативная Группа Архивы
Июль 2016
ПРЕДЛОЖИТЬ
|